#666, straight from hell

Прайшло ўжо нават больш за паўгады з таго моманту, як мы надрукавалі першыя асобнікі д’ябалскага нумару 666, напоўненага падарожжамі, ежай, сумнымі калонкамі і злымі рэцэнзіямі.

І вось цяпер, калі да канца 2010 года засталося ўжо менш 2 дзён, гэтая навіна з’явілася на сайце. Тарам!

Увесь гэты час праз прыгоды з друкам копій катастрафічна не хапала, таму атрымалі іх толькі самыя-самыя шчасліўчыкі. Калі вы да такіх пакуль не адносіцеся, то ўсё яшчэ можна выправіць! Напрыклад, а) спампаваць PDF адсюль: у вельмі добрай якасці, альбо для прагляду на экране. б) калі папера вам усё ж бліжэй, то пішыце на пошту tryznas-kefiras [at] riseup.net і прапануйце абмен (ура!) альбо грашовы эквівалент (=4 тбр = 1 эўра).

Да сустрэчы ў 2011 годзе!

Катайцеся з горак, ешце печыва, чытайце зіны!